Акцыя "МЫ+ВЫ=СЯМ'Я!"
У рамках рэкламнай акцыі "МЫ+ВЫ= СЯМ'Я!" , якая праходзіць з 1 па 10 лютага на тэрыторыі раёна, валанцёры нашай установы выйшлі на вуліцы аграгарадка Лылойці і раздалі жыхарам флаеры , на якіх размешчана неабходная інфармацыя аб тым, што такое прыёмная сям'я, дзіцячы дом сямейнага тыпу, працэс усынаўлення. Гэта робіцца для таго, каб даць магчымасць дзецям, абдзеленым бацькоўскай апекай у сувязі са складанымі жыццёвымі абставінамі, хутчэй знайсці сям'ю.