1 чэрвеня на базе Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Лидер” урачыста стартавала рэспубліканская акцыя “Лета з добрай кнігай!” (“Лето с хорошей книгой!”), заснавальнікамі якой выступаюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ГА “Беларускі саюз жанчын”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
План мерапрыемстваў па правядзенні акцыі ў рэспубліцы размешчаны на сайце Мінінфарма <cite>www.mininform.gov.by</cite>.