Сустрэча з супрацоўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ
Нашу ўстанову наведалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. Супрацоўнікі пагутарылі з дзецьмі аб правілах паводзін пры ўзнікненні пажара і нагадалі нумары службы выратавання. Кожны навучэнец і выхаванец дашкольнай адукацыі атрымаў кніжку-памятку "Што рабіць, калі..." і кніжку-размалёўку "Вучым правілы бяспекі разам".