Новости
З 10 па 15 кастрычніка ва ўстанове праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню маці.
Навучэнцы нашай установы павіншавалі сталых людзей са святам і ўручылі кветкі.
У рамках акцыі "Залаты ўзрост" навучэнцы нашай ўстановы наведалі былых настаўнікаў-пенсіянераў. Разам са словамі віншавання дзеці ўручылі віншавальныя паштоўкі і кветкі.
У рамках акцыі "Дзень без аўтамабіля!" ва ўстанове першы ўрок прайшоў пад дэвізам "Сёння я - пяшком!". Навучэнцы зрабілі выснову, што кожны з іх зможа ўнесці свой уклад у чысціню паветра сваёй мясцовасці і захаванне свайго здароўя. Дзеці зрабілі экалагічны плакат "Мы - за чыстае паветра!", прынялі ўдзел у спаборніцтвах "Не-аўта-шоу!", дзе пераможцай стала Пятроўская Дзіяна.
У рамках акцыі "Мы за спорт-за здаровую нацыю!" навучэнцы ўстановы адправіліся ў турыстычны паход. З вялікім задавальненнем на свежым паветры дзеці гулялі ў рухомыя гульні, прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. З вясёлымі песнямі і цудоўным настроем усе вярталіся дадому.
У рамках Дня здароўя з навучэнцамі была праведзена гутарка "Цііхае паляванне", па выніках якой дзеці стварылі плакат аб ядавітых і ядомых грыбах. Закончылася свята гульнёй "Можна-нельга" і рухомымі гульнямі і забавамі. Дадому дзеці пайшлі задаволеныя і бадзёрыя.
Нашу ўстанову наведалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі. Супрацоўнікі пагутарылі з дзецьмі аб правілах паводзін пры ўзнікненні пажара і нагадалі нумары службы выратавання. Кожны навучэнец і выхаванец дашкольнай адукацыі атрымаў кніжку-памятку "Што рабіць, калі..." і кніжку-размалёўку "Вучым правілы бяспекі разам".
З вясёлым настроем, задавальненнем і бадзёрасцю прайшдо спартыўнае мерапрыемства " Усе на старт!". Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, эстафетах, спаборніцтвах і пранікліся духам узаемадапамогі і сяброўства.
1 верасня ў нашай установе прайшла святочная лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Навучэнцы павіншавалі настаўнікаў, бацькоў і ўсіх прысутных са святам. Радаснай была сустрэча аднакласнікаў.
1 верасня 2016 года ў 9.00 гадзін ва ўстанове адбудзецца ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года і Дню ведаў. Першы ўрок пройдзе пад назвай "Нам мір наканавана берагчы!"
Намаганнямі навучэнцаў, іх бацькоў, педагогаў этнаграфічны вугалок установы папоўніўся новымі экспанатамі. Запрашаем наведаць!
З вялікім задавальненнем дзеці адправіліся ў падарожжа па мясцовасці., падчас якога назіралі за прыгажосцю прыроды, убачылі незвычайнае насякомае, адпачылі пад цяністай івай, пагулялі на свежым паветры. Крыху стомленыя, але вясёлыя, яны вярталіся дадому.
У рамках мерапрыемства дзеці адправіліся на возера, дзе пасябравалі з лебедзем і пакармілі яго. Па дарозе назіралі за жывой прыродай і яе асаблівасцямі ў летні час. Дзень быў насычаны станоўчымі эмоцыямі і карыснай інфармацыяй.
Паважаныя бацькі! Нагадваем, што з 01.08.2016 па 05.08.2016 у сувязі з рамонтнымі работамі прыём дзяцей здзяйсняцца не будзе на падставе загада аддзела адукацыі спорта і турызму Смаргонскага райвыканкама ад 31.05.2016 №241.
2 чэрвеня цікавым і запамінальным быў паход да дотаў Першай сусветнай вайны , што знаходзяцца каля вёскі Дабраўляны. Шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі атрымалі дзеці ад настаўнікаў, а таксама адпачылі на прыродзе.
1 чэрвеня ўсе навучэнцы сабраліся на пляцоўцы нашай установы. Тут адбылося свята з гульнямі, забавамі, вясёлымі конкурсамі. Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад мерапрыемства.
31 мая ва ўстанове адбылося свята апошняга званка " Да сустрэчы, школа!"
1 чэрвеня запрашаем усіх на свята "Шчаслівая краіна дзяцінства". У праграме : вясёлыя конкурсы, гульні і забавы , віртуальнае падарожжа па слынных мясцінах роднага краю.