Новости
Пад такой назвай навучэнцам нашай установы была прадастаўлена тэатральная пастаноўка. У займальнай і вясёлай форме дзеці атрымалі карысныя практычныя парады аб правілах карыстання электрапрыборамі і асновах бяспекі жыццядзейнасці.
У рамках рэкламнай акцыі "МЫ+ВЫ= СЯМ'Я!" , якая праходзіць з 1 па 10 лютага на тэрыторыі раёна, валанцёры нашай установы выйшлі на вуліцы аграгарадка Лылойці і раздалі жыхарам флаеры , на якіх размешчана неабходная інфармацыя аб тым, што такое прыёмная сям'я, дзіцячы дом сямейнага тыпу, працэс усынаўлення. Гэта робіцца для таго, каб даць магчымасць дзецям, абдзеленым бацькоўскай апекай у сувязі са складанымі жыццёвымі абставінамі, хутчэй знайсці сям'ю.
Праект Кодэкса аб адукацыі вынесены на абмеркаванне. Праект дакумента ўжо з'явіўся на партале Міністэрства адукацыі ў рубрыцы "В центре внимания" для шырокага абмеркавання.
28 лютага ва ўстанове прайшла справаздача работы аб'яднання па інтарэсах "Школа юнага акцёра", які працуе на платнай аснове. Для бацькоў былі паказаны пастаноўкі казак "Пшанічны каласок", "У лясным гушчары".
25 студзеня адбылася сустрэча навучэнцаў нашай установы з супрацоўнікам МНС Крэсла С.І. Былі праведзены практычныя заняткі па правілах супрацьпажарнай бяспекі. Дзецям былі прэзентаваны і ўручаны буклеты "Геаметрыя бяспекі" і памяткі.
Запрашаем прыняць удзел у конкурсе снежных скульптур "Снежныя забавы-2017", які адбудзецца 21 студзеня.
У рамках дэкады і ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я вучні нашай ўстановы разнастаілі корм для птушак. Дзеці прыносяць насенне каліны, зерне, кавалачкі сала. Гэта добрая дапамога пярнатым сябрам у цяжкую хвіліну.
23.12.2016 года Президент Республики Беларусь подписал указ №481 "Об объявлении 2017 года Годом науки".
27 снежня 2016 года адбудзецца навагодні ранішнік "Ззяй, іскрыся наша ёлка!". Пачатак у 10. 00 гадзін. Запрашаем усіх на наша свята!
Напярэдадні навагодніх святкаванняў ўдзел у акцыі "Нашы дзеці" прынялі вучні нашай установы. Пятроўская Дзіяна, Ярмак Ілья, Цікота Патрысія, Плоская Марта, Саўко Марыя, Крушынская Ганна сабралі і ўручылі падарункі вучню ІІ класа Шымялю Пятру.
Ва Ўстанове праходзіць дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Усіх зацікаўленых запрашаем прыняць удзел.
Вучні І класа Мацееўскі Кірыл і Лукашэвіч Марыя прынялі ўдзел у раённым этапе ІV рэспубліканскага агляда - конкурса дзіцячай творчасці "Здравствуй, мир!"
У аўторак 13 снежня адбудзецца экскурсія на адзяленне сувязі аг. Лылойці, падчас якой можна будзе набыць канверт і адправіць пісьмо Дзеду Марозу.
У рамках Сусветнай кампаніі супраць СНІД і Сусветнага дня прафілактыкі СНІД ва ўстанове прайшоў урок "Ведаю. Падтрымліваю. Далучаюся."
Адкрылася выстава дзіцячых вырабаў "Асенні вернісаж". Разам з бацькамі вучні нашай установы з энтузіязмам стваралі цікавыя кампазіцыі з садавіны і агародніны.
З 14 па 23 лістапада пройдзе дэкада "Моладзь выбірае здароўе" з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця.
2 лістапада адбыўся турыстычны паход у асенні лес Навучэнцы назіралі за зменамі ў прыродзе, збіралі цікавы прыродны матэрыял. Станоўчыя эмоцыі, свежае паветра паспрыяла добраму настрою дзяцей.
29 кастрычніка ў рамках пажарна-прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам" адбыўся бацькоўскі сход, на якім прысутнічаў прадстаўнік Смаргонскага РАНС Шандора Я.В. Была праведзена інструкцыйна-кансультацыйная работа з бацькамі навучэнцаў, дзе былі абмеркаваны пытанні аб недапушчальнасці астаўлення дзяцей без нагляду дарослых, а таксама аб адказнасці бацькоў за астаўленне малалетніх дзяцей у небяспечным становішчы.
З мэтай павышэння ўзроўня бяспекі непаўналетніх, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы з бацькамі з 17 кастрычніка па 11 лістапада 2016 года праводзіцца пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"