Новости
28 мая навучэнцы нашай установы наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА "ВПК Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа". Дзеці атрымалі цікавыя звесткі пра падзеі даўно мінулых дзён, пазнаёміліся з багатай і захапляючай гісторыяй вёскі Крэва. Вельмі ўразіла удзельнікаў экскурсіі наведванне руін Крэўскага замка, дзе дзеці атрымалі магчымась рэальна дакрануцца рукамі да старажытных муроў.
У суботу навучэнцы наведалі школьную дыскатэку "Вясёлы настрой". Бадзёрая музыка і актыўнасць дзяцей стварылі атмасферу свята.
У нашай установе намаганнямі навучэнцаў, іх бацькоў і педагогаў створаны этнаграфічны куток. У ім прадстаўлены прадметы побыту беларусаў і прадметы ручной працы.
6 мая навучэнцы нашай установы прапанавалі ўвазе гледачоў святочную праграму "Застануцца ў памяці народнай", пасля чаго на ўрачыстым мітынгу ля абеліска загінуўшым аднавяскоўцам усклалі жывыя кветкі.
30 красавіка прайшла акцыя "Пасадзі дрэўца". Навучэнцы нашай установы азелянялі гаспадарчы двор. Маладыя саджанцы упрыгожылі тэрыторыю, а дзеці атрымалі задавальненне ад сваёй працы.
Навучэнцы нашай установы абмеркавалі выпадкі, калі агонь з'яўляецца сябрам чалавека, а калі ён прыносіць бяду. Вынікам працы стаў калаж " Агонь - сябар і вораг".
23 красавіка 2016 года ва ўстанове будзе працаваць дзяжурная група. Час працы з 7.30 да 16.00.
16 красавіка навучэнцы 2 класа Мацееўскі Дзяніс і Емяльян Арцём прынялі ўдзел у Малых Дэльфійскіх гульнях у намінацыі " Мастацкае чытанне".
У рамках праграмы Дня здароўя навучэнцы ўстановы атрымалі цікавыя звесткі аб ролі народнай медыцыны і лекавых траў у жыцці і здароўі чалавека, "наведалі" фітабар.
7 красавіка навучэнцы нашай установы паглядзелі пастаноўку казкі "Маша і Мядзведзь" Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Дзеці атрымалі вялікае задавальненне і шмат станоўчых эмоцый.
Пераможцам конкурса "Дзве сястры - Беларусь і Расія" стала вучаніца 2 класа Цікота Патрысія.
Навучэнцы нашай установы "адправіліся" ў віртуальнае падарожжа "Яны жывуць па-суседству", дзе яны пазнаёміліся з краінамі - суседкамі Расіяй і Беларуссю.
9 красавіка адбудзецца бацькоўскі сход "Супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да непаўналетніх дзяцей. Траўматызм і гібель дзяцей у выніку знешніх прычын". Пачатак у 10 гадзін.
29 сакавіка навучэнцы нашай установы прынялі актыўны удзел у суботніку. Дзеці з задавальненнем і энтузіязмам прыбіралі тэрыторыю вакол помніка загінуўшым воінам, што паспрыяла патрыятычнаму выхаванню дзяцей.
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання Беларусі і Расіі.
Актыўна прайшлі мерапрыемствы ў суботу. Зарад бадзёрасці атрымалі дзеці на дыскатэцы "Добры настрой".
З 14.03 па 19.03. 2016 года праходзіць антынаркатычная акцыя "Місія - жыць!"
7 сакавіка стартавала акцыя " Шпакоўня"
5 сакавіка адбыўся ранішнік " Матуліны рукі самыя ветлыя"
4 сакавіка 2016 года Пабылоўскі Арцём Уладзіміравіч, інспектар інспекцыі нагляда і прафілактыкі, расказаў навучэнцам як весці сябе пры пажары ў школе. Першакласнікі атрымалі ў падарунак ад МЧС практычны дапаможнік " Што рабіць, калі...". Была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі пры пажары.